ПАЎТАРАЕМ:
* Займеннік, роля займеннікаў у маўленні
*Разрады займеннікаў. Асабовыя займеннікі. Азначальныя і ўказальныя займеннікі
*Скланенне, ужыванне і правапіс колькасных і парадкавых, дробавых і зборных лічэбнікаў
Прачытайце тэкст.
Цырк у Мінску існаваў даўно. Яшчэ ў канцы 18 стагоддзя трупа цыркачоў раскінула ў горадзе палатняны шацёр і
забаўляла публіку. Потым на Рэспубліканскай вуліцы каля пажарнага дэпо
пабудавалі драўляны цырк-шапіто пад брызентавым купалам. Пасля яго перанеслі ў
парк імя Горкага.
Калі пачалася вайна, у першы ж варожы
налёт бомбы былі скінуты і на будынак цырка. Стары служачы цырка Сідоркін, не
шкадуючы сябе, прарваўся праз агонь на канюшню, перарэзаў рамяні і вывеў усіх коней.
Потым выпусціў з клетак марскіх ільвоў і загнаў іх у Свіслач. Там яны
ратаваліся ад новай бамбёжкі.
Пасля вайны зноў пабудавалі часовы шацёр.
А ў 1959 годзе – будынак, які стаіць
і сёння, і гасцініцу для артыстаў (Паводле У. Юрэвіча).
Выканайце заданні.
1. Выпішыце з тэксту выдзеленыя спалучэнні слоў. Лікі запішыце
словамі.
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
2. Да парадкавага лічэбніка, ужытага ў апошнім сказе тэксту,
падбярыце адпаведны колькасны лічэбнік. Праскланяйце яго.
Н. __________________________________________________________________
Р. __________________________________________________________________
Д. __________________________________________________________________
В. __________________________________________________________________
Т. __________________________________________________________________
М. __________________________________________________________________
3. Падкрэсліце назоўнікі, якія могуць спалучацца з
лічэбнікам двое:
а) будынкі г)
артысты
б) коні д)
цыркачы
в) ільвы
4. Знайдзіце ў першым абзацы тэксту займеннік. Запішыце яго ў
пачатковай форме. Вызначце разрад паводле значэння.
Займеннік __________________. Разрад ____________________________.
5. Выпішыце з другога абзаца тэксту ўсе займеннікі. Падкрэсліце займеннік,
які не мае формы назоўнага склону.
____________________________________________________________________
6. Зрабіце марфалагічны разбор займенніка, ужытага ў апошнім сказе тэксту.
__________ – займеннік; п. ф. – __________; разрад паводле значэння (асабовы
/ зваротны / прыналежны / указальны / азначальны / пытальны / адносны / няпэўны
/ адмоўны) – ____________________; _____ скл., _____ р., _____ л.; у сказе –
____________________.