Мікола Лупсякоў "Мэры Кэт"
М.Лупсякоў. Мэры
Кэт” (тэставае
заданне, 7 клас)
Заданні А. Вызначце адзін ці некалькі правільных адказаў:
1.Упершыню апавяданне было
надрукавана ў: 1) 1962 г.; 2) 1969 г.; 3) 1972 г.; 4)
1966 г.; 5) 1964 г.
2.Аповед у творы вядзецца ад
імя: 1) Эмы Пшанічнай; 2) Янкі Маркаўцова; 3) Антона
Бубнова; 4) аўтара; 5) Ганны Паяркавай.
3.Бацька Эмы працаваў: 1) шафёрам; 2) старшынёй калгаса; 3) брыгадзірам; 4) настаўнікам; 5)
аграномам.
4.Маці Эмы Пшанічнай была: 1) вучоным; 2) селекцыянерам; 3) паштальёнам; 4) медсястрой; 5)
даяркай.
5.У апавяданні аўтар паказвае
прыроду праз успрыманне: 1) аднакласнікаў Антона
Бубнова; 2) Эмы Пшанічнай; 3) Янкі Маркаўцова; 4) Антона Бубнова; 5) Ганны
Паяркавай.
6.Пантона-Мантона-Дэмантона ў
творы – гэта: 1) мянушка класнага кіраўніка, дзе
вучыцца Антон Бубноў; 2) Ганны Паяркавай; 3) Эмы Пшанічнай; 4) Янкі Маркаўцова;
5) “таемнае” імя, якое Антон прыдумаў сам сабе.
7.Першы раз Антон Бубноў
убачыў Эму Пшанічную на ўроку: 1) малявання; 2)
фізічнай культуры; 3) беларускай мовы; 4) матэматыкі; 5) рускай літаратуры.
8.Янка Маркаўцоў сказаў Антону
аб тым, што ў кватэры Эмы Пшанічнай ёсць многа кніг. Ён з захапленнем пералічыў
аўтараў: 1) У.Караткевіч; 2) Я.Маўр; 3) Ф.Купер; 4)
М.Рыд; 5) Д.Дэфо.
9.Антон Бубноў вырашыў, што з
першага дня будзе самым вялікім ворагам для Эмы, і адразу ж: 1) зляпіў з хлеба шарык і запусціў яго ў дзяўчынку; 2) тузануў два разы
за доўгую касу; 3) прыдумаў крыўдную мянушку; 4) схаваў на перапынку яе
партфель з замком “маланка”; 5) на вялікім перапынку паклаў на стул, дзе
сядзела Эма, кнопку.
10.Эма Пшанічная ў творы: 1) выдатніца вучобы, адкрытая, трымаецца нязмушана; 2) добра катаецца
на каньках, зграбная, умее дараваць крыўду; 3) дужая, начытаная, захапляецца
прыгодніцкай літаратурай; 4) круглатварая, прыгожая, з доўгай касой,
“выпеставаная, уся як лялька”; 5) “выскачка”, ні з кім не сябруе у класе.
11.У Антона, калі ён пабачыў, як добра катаецца Эма на каньках, узнікла
думка: 1) працягваць помсціць ёй; 2) пайсці і
памірыцца з дзяўчынкаю; 3) купіць сабе канькі; 4) навучыцца катацца, як Эма; 5)
“я з ёю не толькі сябраваць, а і зусім знацца не хачу”.
12.У Антона, калі ён убачыў
першы раз, як катаецца Эма на каньках, узнікаюць пачуцці: 1) прыкрасці; 2) радасці; 3) трывогі; 4) злосці; 5) суму.
13.Ад імя каго ў апавяданні
падаецца апісанне знешнасці Эмы Пшанічнай: “Ого, якая яна! У новенькай форме, кірпаносая,
чырванашчокая, з доўгай касой і на руцэ – гадзіннік. Адразу відаць, што гэтая
Эма вельмі культурная. Гаварыць з ёй, мусіць, трэба асцярожна, падбіраючы
розныя прыгожыя словы. І як гэта яе бацька ў калгас прыехаў? І маці? Эма... У
нас у школе ніводнай Эмы не было, і раптам – на табе! Сядзіць з гадзіннікам, як
якая пекная паненка. Я на той гадзіннік ужо разоў дваццаць зірнуў бы, а яна...
Рукі паклала на парту, локці ўшыркі. Слухае настаўніцу. Як жа ёй, задавацы
гэтакай, паказаць, што ў нас з такімі, як яна, не жартуюць...”?
1)
Янкі Маркаўцова; 2) Ганны Паяркавай; 3) аўтара-апавядальніка; 4) Антона
Бубнова; 5) суседкі Пшанічных.
14.Апісанне знешняга выгляду
персанажа (гл. заданне №13) у мастацкім тэксце называецца: 1) пейзаж; 2) нацюрморт; 3) партрэт; 4) фотаздымак; 5) замалёўка.
15.Тэма апавядання: 1) апісанне прыгажосці роднага краю; 2) нараджэнне першага пачуцця
кахання; 3) аповед пра шчаслівае і радаснае дзяцінства падлеткаў; 4)
узаемаадносіны бацькоў і дзяцей; 5) перавыхаванне падлетка пад уплывам
аўтарытэта настаўніка.
16.Якім вобразна-выяўленчым
сродкам (мастацкім тропам) з’яўляюцца падкрэсленыя словы?
За вокнамі светлая, ясная
раніца. Далёка на небасхіле палымнее ўсход, школьны сад падступаецца да
самых нашых вокан.
1)
параўнаннем; 2) метафарай; 3) гіпербалай; 4) эпітэтам; 5) метаніміяй.
17.Памяняйце пункты кампазіцыі
(сюжэта) так, каб яны адпавядалі паслядоўнасці падзей, апісаных у апавяданні
(упішыце ў кожныя дужкі новы нумар):
( ) 1) – Навошта ты пакрыўдзіў такую добрую,
прыгожую дзяўчынку?
-
Гэта не я, – сказаў я, – гэта нехта іншы.
( ) 2) Я іду да самай далёкай крыніцы, дастаю
з-пад палы чаравікі з канькамі і пачынаю пера-абувацца. Потым ступаю на лёд. І
не магу ўстаяць: мае ногі коўзаюцца – адна ўлева, другая ўправа.
( ) 3) Эма паднялася ды так складна адказала,
што мы ўсе раты паразяўлялі. Мы тады яшчэ не ведалі, што Эма – круглая
пяцёрачніца.
( ) 4) – Антон, – з усмешкай пытае яна, – калі
гэта ты навучыўся катацца на каньках?
-
А вось і навучыўся, – не без гонару кажу я. – Не толькі ж табе адной катацца,
Мэры Кэт.
( ) 5) Неяк аднойчы ў выхадны дзень я ішоў па
вуліцы і на рагу нос у нос сутыкнуўся з Эмай.
-
Слухай, Антон, чаго ты мяне цураешся? Што я табе зрабіла?.. Я ж не вінавата,
што настаўніца заўважыла, як ты кінуў шарык. Я ж нікому нічога не сказала.
18.Асаблівасцямі апавядання
з’яўляюцца: 1) малая колькасць дзейных персанажаў; 2) лірычныя
адступленні, сцісласць і дакладнасць апісанняў; 3) паэтычная выразнасць мовы;
4) падзел на раздзелы, мяккі гумар; 5) для паказу жыцця і характарыстыкі герояў
аўтар выкарыстоўвае аповед, апісанне, дыялог.
19.Запоўніце табліцу:
Назва твора |
Аўтар |
Дзейны(-ыя)
персанаж(ы) |
“На Каляды к
сыну” |
Змітрок Бядуля |
|
|
Янка Брыль |
Данік Малец, пан
Цаба, пані Мар’я, Мікола Кужалевіч |
|
Янка Купала |
гусляр |
“Палескія
рабінзоны” |
|
Віктар, Мірон |
Заданні В. Упішыце словы (словазлучэнні), якія адсутнічаюць у прыведзеных урыўках
з апавядання:
1)
Дзе ж тая Эма, пра якую расказваў мне Янка? Ага, сядзіць разам з Ганнай
Паяркавай. На пярэдняй парце, на Янкавым месцы. <...>
І сяджу я на парце – якраз ______________ гэтай самай Эмы
Пшанічнай.
2)
“Пантона-Мантона-Дэмантона! Калі толькі ты мяне кранеш хоць пальцам, я дам табе
такой здачы, што ты дзясятаму закажаш. Ты яшчэ не ведаеш, што я была ў
афрыканскіх джунглях, падарожнічала па Місісіпі, а хутка паеду ў Індыю”. І
подпіс: “ ________________________________
3)
На ўзгорку мы прыпыняемся... Пад узгоркам стаіць немалы натоўп мужчын і кабет,
а перад імі, па чыстым лёдзе, катаецца на каньках чалавек. Ды як катаецца!
Такога я яшчэ не бачыў. – Хто ж гэта такі? – пытаюся я ў Янкі. – Адгадай, –
адказвае.
Збеглі
мы з узгорка, і тут я ўтрапеў: каталася ________________________
4)
– А як цяпер па шляху аўтамашына гудзе – чуеш? – Не, гэтага не чую, Эма. –
Пантона-Мантона-Дэмантона! Ты не крыўдуеш на мяне, што я так пытаюся? Давай не
будзем сварыцца, _______________
5)
Рэштку ўрока я прастаяў на калідоры, абдумваючы розныя помслівыя планы. І
дзіва: чым больш я думаў, тым больш _________________________ Эма Пшанічная.
Заданні С. Дайце поўны адказ на пытанні.
1.Што вы ведаеце пра
апавяданне як жанр літаратуры? _____________________________________
_______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
2.Апавяданні якіх пісьменнікаў
вы чыталі? Запішыце назвы 4-5 твораў, пазначце іх аўтараў:
_____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
М.Лупсякоў. Мэры
Кэт” (тэставае
заданне, 7 клас)
Заданні А. Вызначце адзін ці некалькі правільных адказаў:
1.Упершыню апавяданне было
надрукавана ў: 1) 1962 г.; 2) 1969 г.; 3) 1972 г.; 4)
1966 г.; 5) 1964 г.
2.Аповед у творы вядзецца ад
імя: 1) Эмы Пшанічнай; 2) Янкі Маркаўцова; 3) Антона Бубнова; 4) аўтара; 5) Ганны
Паяркавай.
3.Бацька Эмы працаваў: 1) шафёрам; 2) старшынёй калгаса; 3) брыгадзірам; 4) настаўнікам; 5) аграномам.
4.Маці Эмы Пшанічнай была: 1) вучоным;
2) селекцыянерам; 3) паштальёнам; 4) медсястрой; 5) даяркай.
5.У апавяданні аўтар паказвае
прыроду праз успрыманне: 1) аднакласнікаў Антона
Бубнова; 2) Эмы Пшанічнай; 3) Янкі Маркаўцова; 4) Антона Бубнова; 5) Ганны Паяркавай.
6.Пантона-Мантона-Дэмантона ў
творы – гэта: 1) мянушка класнага кіраўніка, дзе
вучыцца Антон Бубноў; 2) Ганны Паяркавай; 3) Эмы Пшанічнай; 4) Янкі Маркаўцова;
5) “таемнае” імя, якое Антон
прыдумаў сам сабе.
7.Першы раз Антон Бубноў
убачыў Эму Пшанічную на ўроку: 1) малявання; 2)
фізічнай культуры; 3) беларускай мовы; 4) матэматыкі; 5) рускай літаратуры.
8.Янка Маркаўцоў сказаў Антону
аб тым, што ў кватэры Эмы Пшанічнай ёсць многа кніг. Ён з захапленнем пералічыў
аўтараў: 1) У.Караткевіч; 2) Я.Маўр; 3) Ф.Купер; 4) М.Рыд; 5) Д.Дэфо.
9.Антон Бубноў вырашыў, што з
першага дня будзе самым вялікім ворагам для Эмы, і адразу ж: 1) зляпіў
з хлеба шарык і запусціў яго ў дзяўчынку; 2) тузануў два разы за доўгую касу;
3) прыдумаў крыўдную мянушку; 4) схаваў на перапынку яе партфель з замком
“маланка”; 5) на вялікім перапынку паклаў на стул, дзе сядзела Эма, кнопку.
10.Эма Пшанічная ў творы: 1)
выдатніца вучобы, адкрытая, трымаецца нязмушана; 2) добра катаецца на каньках, зграбная, умее дараваць крыўду; 3) дужая, начытаная, захапляецца
прыгодніцкай літаратурай; 4)
круглатварая, прыгожая, з доўгай касой, “выпеставаная, уся як лялька”; 5)
“выскачка”, ні з кім не сябруе у класе.
11.У Антона, калі ён пабачыў,
як добра катаецца Эма на каньках, узнікла думка: 1)
працягваць помсціць ёй; 2) пайсці і памірыцца з дзяўчынкаю; 3) купіць сабе канькі; 4) навучыцца катацца, як Эма; 5) “я з
ёю не толькі сябраваць, а і зусім знацца не хачу”.
12.У Антона, калі ён убачыў
першы раз, як катаецца Эма на каньках, узнікаюць пачуцці: 1) прыкрасці; 2) радасці; 3) трывогі; 4) злосці; 5) суму.
13.Ад імя каго ў апавяданні
падаецца апісанне знешнасці Эмы Пшанічнай: “Ого, якая яна! У новенькай форме, кірпаносая,
чырванашчокая, з доўгай касой і на руцэ – гадзіннік. Адразу відаць, што гэтая
Эма вельмі культурная. Гаварыць з ёй, мусіць, трэба асцярожна, падбіраючы
розныя прыгожыя словы. І як гэта яе бацька ў калгас прыехаў? І маці? Эма... У
нас у школе ніводнай Эмы не было, і раптам – на табе! Сядзіць з гадзіннікам, як
якая пекная паненка. Я на той гадзіннік ужо разоў дваццаць зірнуў бы, а яна...
Рукі паклала на парту, локці ўшыркі. Слухае настаўніцу. Як жа ёй, задавацы
гэтакай, паказаць, што ў нас з такімі, як яна, не жартуюць...”?
1)
Янкі Маркаўцова; 2) Ганны Паяркавай; 3) аўтара-апавядальніка; 4) Антона Бубнова; 5) суседкі
Пшанічных.
14.Апісанне знешняга выгляду
персанажа (гл. заданне №13) у мастацкім тэксце называецца: 1) пейзаж; 2) нацюрморт; 3)
партрэт; 4) фотаздымак; 5) замалёўка.
15.Тэма апавядання: 1) апісанне прыгажосці роднага краю; 2) нараджэнне першага пачуцця кахання; 3) аповед пра шчаслівае і
радаснае дзяцінства падлеткаў; 4) узаемаадносіны бацькоў і дзяцей; 5)
перавыхаванне падлетка пад уплывам аўтарытэта настаўніка.
16.Якім вобразна-выяўленчым
сродкам (мастацкім тропам) з’яўляюцца падкрэсленыя словы?
За вокнамі светлая, ясная
раніца. Далёка на небасхіле палымнее ўсход, школьны сад падступаецца да
самых нашых вокан.
1)
параўнаннем; 2) метафарай; 3)
гіпербалай; 4) эпітэтам; 5) метаніміяй.
17.Памяняйце пункты кампазіцыі
(сюжэта) так, каб яны адпавядалі паслядоўнасці падзей, апісаных у апавяданні
(упішыце ў кожныя дужкі новы нумар):
(
2 ) 1) – Навошта
ты пакрыўдзіў такую добрую, прыгожую дзяўчынку?
-
Гэта не я, – сказаў я, – гэта нехта іншы.
( 4 ) 2) Я іду да самай
далёкай крыніцы, дастаю з-пад палы чаравікі з канькамі і пачынаю пера-абувацца.
Потым ступаю на лёд. І не магу ўстаяць: мае ногі коўзаюцца – адна ўлева, другая
ўправа.
(
1 ) 3) Эма
паднялася ды так складна адказала, што мы ўсе раты паразяўлялі. Мы тады яшчэ не
ведалі, што Эма – круглая пяцёрачніца.
(
5 ) 4) – Антон,
– з усмешкай пытае яна, – калі гэта ты навучыўся катацца на каньках?
-
А вось і навучыўся, – не без гонару кажу я. – Не толькі ж табе адной катацца,
Мэры Кэт.
( 3) 5) Неяк аднойчы ў выхадны дзень я ішоў па
вуліцы і на рагу нос у нос сутыкнуўся з Эмай.
-
Слухай, Антон, чаго ты мяне цураешся? Што я табе зрабіла?.. Я ж не вінавата,
што настаўніца заўважыла, як ты кінуў шарык. Я ж нікому нічога не сказала.
18.Асаблівасцямі апавядання
з’яўляюцца: 1) малая колькасць дзейных персанажаў; 2) лірычныя адступленні, сцісласць і дакладнасць апісанняў; 3) паэтычная выразнасць мовы; 4) падзел на раздзелы, мяккі гумар; 5) для паказу жыцця і характарыстыкі
герояў аўтар выкарыстоўвае аповед, апісанне, дыялог.
19.Запоўніце табліцу:
Назва твора |
Аўтар |
Дзейны(-ыя)
персанаж(ы) |
“На Каляды к
сыну” |
Змітрок Бядуля |
Удава Тэкля, пан Шчубальскі, Лаўручок, Цыпрук |
“Сірочы хлеб” |
Янка Брыль |
Данік Малец, пан
Цаба, пані Мар’я, Мікола Кужалевіч |
“Курган” |
Янка Купала |
гусляр |
“Палескія
рабінзоны” |
Янка Маўр |
Віктар, Мірон |
Заданні В. Упішыце словы (словазлучэнні), якія адсутнічаюць у прыведзеных урыўках
з апавядання:
1)
Дзе ж тая Эма, пра якую расказваў мне Янка? Ага, сядзіць разам з Ганнай
Паяркавай. На пярэдняй парце, на Янкавым месцы. <...> І сяджу я на парце – якраз насупраць
гэтай самай Эмы Пшанічнай.
2)
“Пантона-Мантона-Дэмантона! Калі толькі ты мяне кранеш хоць пальцам, я дам табе
такой здачы, што ты дзясятаму закажаш. Ты яшчэ не ведаеш, што я была ў
афрыканскіх джунглях, падарожнічала па Місісіпі, а хутка паеду ў Індыю”. І
подпіс: “ Мэры Кэт
3)
На ўзгорку мы прыпыняемся... Пад узгоркам стаіць немалы натоўп мужчын і кабет,
а перад імі, па чыстым лёдзе, катаецца на каньках чалавек. Ды як катаецца!
Такога я яшчэ не бачыў. – Хто ж гэта такі? – пытаюся я ў Янкі. – Адгадай, –
адказвае.
Збеглі
мы з узгорка, і тут я ўтрапеў: каталася Эма
Пшанічная
4)
– А як цяпер па шляху аўтамашына гудзе – чуеш? – Не, гэтага не чую, Эма. –
Пантона-Мантона-Дэмантона! Ты не крыўдуеш на мяне, што я так пытаюся? Давай не
будзем сварыцца, будзем дружыць
5)
Рэштку ўрока я прастаяў на калідоры, абдумваючы розныя помслівыя планы. І
дзіва: чым больш я думаў, тым больш падабалася
мне Эма Пшанічная.
Заданні С. Дайце поўны адказ на пытанні.
1.Што вы ведаеце пра
апавяданне як жанр літаратуры? Апавяданне – невялікі празаічны твор. Звычайна ў ім расказваецца пра
асобную падзею ці здарэнне ў жыцці героя. Апавяданне мае малую колькасць
персанажаў, дзеянне ў ім адбываецца на працягу невялікага прамежку часу.
2.Апавяданні якіх пісьменнікаў
вы чыталі? Запішыце назвы 4-5 твораў, пазначце іх аўтараў.
ДЗ скідвай тут